Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Ураджэнец роднага краю

uradženiec rodnaha kraju26 лістапада споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, асветніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Навучэнцы 1 курса УА "Аршанскі дзяржаўны каледж тэкстыльшчыкаў імя Г.У.Сямёнава" не засталіся ў баку ад юбілейнай даты.

Госці паўдзельнічалі ў літаратурным мерапрыемстве “ Пісьменнік – ураджэнец роднага краю” праведзеным у бібліятэцы імя М. Горкага. Першакурснікі прыгадалі асноўныя вехі жыцця і творчасці пісьменніка, чыталі вершы. Адбыўся прагляд відэафільма «Уладзімір Караткевіч. Нататкі на палях», віктарына пра жыццё і творчасць пісьменніка. У ходзе віктарыны навучэнцы замацавалі ўсе цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта, пачутыя імі падчас мерапрыемства.

uradženiec rodnaha kraju1

uradženiec rodnaha kraju3

У рамках аднаго мерапрыемства ахапіць усю творчасць класіка немагчыма, таму выступоўцы абмежаваліся важнымі для сучаснай моладзі тэмамі "Караткевіч і Радзіма", "Караткевіч і каханне", "Караткевіч і будучыня", "Караткевіч і сяброўства" і інш. Паэт пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну. А яго творы сталі сапраўднай класікай: “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Сівая легенда”…

uradženiec rodnaha kraju4

Да юбілею паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка аформлена кніжная выстава-прагляд “Класік беларускай літаратуры – Уладзімір Караткевіч”.

Бібліятэкар А.І. Гегамян

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен