Бацькаўшчына светлая мая
26 лістапада наша краіна адзначала 95-годдзе з дня нараджэння нашага славутага земляка, пісьменніка Ўладзіміра Караткевіча. З гэтай нагоды 27 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К.Крупскай для вучняў 4 класа ДУА “Сярэдняя школа №5 імя С.С. Пустэльнікава г.Оршы” прайшоў літаратурны час “Бацькаўшчына светлая мая”.
Бібліятэкар Асіпенка Н.І. пазнаёміла вучняў з асноўнымі старонкамі жыцця і творчасці пісьменніка. Разам вучні чыталі казку Ў.Караткевіча “ Вясна ўвосень”, разважалі , чаму твор мае такую назву, адказывалі на пытанне які настрой выклікала казка. Таксама дзеці пазнаёміліся з новым зборнікам казак Ў. Караткевіча “ Лебядзіны скіт.” Дзень нараджэння пісьменніка - добрая нагода, каб разам з дзецьмі перагартаць старонкі добрых і разумных казак. “Казка данесла да нас мінулае нашага народа, зберагла нашу мову, яна данясе і да нашчадкаў памяць пра нас,” – пісаў Ў. Караткевіч.




Бібліятэкар Асіпенка Н.І.