Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

У імгненні вялікі працяг, у імгненні імя - Караткевіч…

Маіх радкоў наяма без Беларусі26-га лістапада ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “У імгненні вялікі працяг, у імгненні імя - Караткевіч…”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, кінасцэнарыста, перакладчыка, нашага земляка -  Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

 

У якасці гледачоў прысутнічалі навучэнцы УА “Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж”, якія пазнаёміліся з жыццём і творчасцю славутага земляка аршаншчыны. Акрамя біяграфічных звестак вядучыя мерапрыемства зачытвалі вершы паэта, урыўкі з яго твораў. Караткевіч быў майстрам сваёй справы.Творчасць Уладзіміра Караткевіча – прыкметная з’ява ў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам магла б ганарыцца любая краіна. Яго творы пераведзены на дзясяткі моў свету.

Разам з бібліятэкарамі святкавалі юбілей пісьменніка ўдзельнікі аркестра народных інструментаў  СШ №16, народны ансамбль народнай музыкі і песні “Гагарынскія музыкі”, а таксама - абразцовы харэаграфічны калектыў “Весялушкі” пад кіраўніцтвам Алёны Мысько.

Памяць аб Уладзіміру Караткевічу жыве ў музеях, назвах вуліц, бібліятэк, помніках. Ён любіў і праслаўляў заўжды сваю краіну, родныя Аршанская мясціны, беларускую гісторыю і мову. А мы, яго нашчадкі, шануем памяць аб ім.

Бібліятэкар аддзела інфармацыі і абслугоўвання ЦБ імя А.С.Пушкіна  Алена Давідовіч

  • maich-radkov-niama-biez-bielarusi-1
  • maich-radkov-niama-biez-bielarusi-2
  • maich-radkov-niama-biez-bielarusi-3
  • maich-radkov-niama-biez-bielarusi-4
  • maich-radkov-niama-biez-bielarusi-5
  • maich-radkov-niama-biez-bielarusi-6

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен