І слова земляка гучыць над роднаю старонкай...
26 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы імя У.С.Караткевіча адбылася літаратурна-музычная вечарына "І слова земляка гучыць над роднаю старонкай", прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння пісьменніка У.С.Караткевіча.
На вечарыну запрасілі У.П.Шафранскага, які асабіста ведаў пісьменніка. Ён расказаў аб школьным жыцці, занятках у драмгуртку разам з маладым У.Караткевічам. Вучні 9 класа школы № 21: Феданенкава А., Смірнова Л., Андрэева В., Сюбаеў І. прачыталі вершы пісьменніка.
У той жа дзень бібліятэку наведалі госці з Мінску: пляменніца У.Караткевіча А.Сінькевіч з мужам, кандыдат філалагічных навук, укладальнік збору твораў У.Караткевіча Пятро Жаўняровіч. Яны пазнаёміліся з працай дзіцячай бібліятэкі па папулярызацыі жыцця і творчасці пісьменніка-земляка.