Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Крылы Уладзіміра Караткевіча

Крылья Владимира Короткевича26 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі імя У.Корбана сабраліся прыхільнікі таленту Уладзіміра Караткевіча, якому ў гэтым годзе споўнілася б 85 год з дня нараджэння. Гэта навучэнцы гімназіі №1, настаўнікі, бібліятэкары. Вядучыя літаратурнай гадзіны, прысвечанай памяці нашага пісьменніка-земляка, І.Дзярабіна і А.Канашэвіч расказалі пра талент празаіка, паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, дзіцячага пісьменніка і перакладчыка.

Інтарэс у прысутных выказалі паказы сямейных фотаздымкаў і аповяд пра бацькоў і родных пісьменніка. Вучні 8 “Б” класа гімназіі №1 чыталі вершы У.Караткевіча, ўрыўкі з яго твораў. Прагучалі такія вядомыя вершы як  “Орша”, “Мокрыя травы”, “На Беларусі Бог жыве”, “Дождж”, “Быў. Ёсць. Буду.”, “Мой век”, “Вуліца Касманаўтаў”, “Снягір” і іншыя. У.Караткевіч пісаў на сучасныя тэмы, але больш звяртаўся да асвятлення гераічных старонак краіны, да расповедаў пра яе славутасці. Гістарычны і прыгодніцка-рамантычны жанр на шэраг гадоў стаў улюбленым жанрам Уладзіміра Караткевіча. Усе ведаюць  яго творы пра мінулае роднага краю: раманы “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Сівая легенда”, “Цыганскі кароль” і інш. Класны кіраўнік 8 “Б” класа Баранок Алена Міхайлаўна расказала пра дзіцячыя уражанні ад прачытанага калісці даўно апавядання “Дзікае паляванне караля Стаха”. Гэта і зараз адзін з самых папулярных твораў Уладзіміра Караткевіча. Высокую аценку творчасці пісьменніка даў у свой час Васіль Быкаў. Ён пісаў: “Лепшыя з яго твораў, безумоўна, надоўга застануцца ў скарбонцы роднай літаратуры, бо на ягоныя тэмы можна, напэўна, напісаць горш, а,магчыма, і лепш, але напісаць так, як гэта зрабіў ен, не зможа ніхто. Мастакі з такім выразна адметным талентам, з такім  сваеасаблівым светам нараджаются не часта”.

Загадчыца бібліятэкай імя У.Корбана І.Дзярабіна

  • kryly-uladzimira-karatkevicha-1
  • kryly-uladzimira-karatkevicha-2
  • kryly-uladzimira-karatkevicha-3
  • kryly-uladzimira-karatkevicha-4
  • kryly-uladzimira-karatkevicha-5
  • kryly-uladzimira-karatkevicha-6
  • kryly-uladzimira-karatkevicha-7

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен