Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Вершы, пацешкі, вяселыя ўсмешкі

vieršy pacieški viasielyja ŭsmieški20 мая ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай прайшоў літаратурны калейдаскоп “Вершы, пацешкі, вяселыя ўсмешкі” да 85-годдзя з дня нараджэння Паўла Паўлавіча Саковіча – вядомага беларускага празаіка, паэта, казачніка і сатырыка.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Оршы”. Бібліятэкар Асіпенка Н.І. пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка. Павел Саковіч – значная фігура для горада Оршы. Ураджэнец горада, гісторык па адукацыі і журналіст, ён пакінуў яркі след у беларускай дзіцячай літаратуры і сатыры. Дзеці з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з кнігай П. Саковіча “Князь-карась”. У гэты зборнік увайшлі вершы, казкі, загадкі, пацешкі. Захапляльна і з азартам вучні ўдзельнічалі ў віктарыне “Загадкі ад князя карася”. Хвалююча вучні разглядалі кнігу пісьменніка “Сеньор помидор” з аўтографам аўтара, якую ён падпісаў на літаратурнай сустрэчы ў 2007 годзе з найлепшымі пажаданнямі чытачам нашай бібліятэкі. Мерапрыемства прайшло цікава, дзеці ўзялі кнігі Паўла Саковіча, каб знаёміцца дома з яго творчасцю.

vieršy pacieški viasielyja ŭsmieški1
vieršy pacieški viasielyja ŭsmieški2

vieršy pacieški viasielyja ŭsmieški3

vieršy pacieški viasielyja ŭsmieški4

Бібліятэкар Асіпенка Н.І.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен