Кнігі, якія змясцілі лёс…
5 чэрвеня з мэтай знаёмства з жыццём і творчасцю нашага таленавітага земляка і ў рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” для навучэнцаў УА “Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж” прайшла экскурсія па чытальнай зале “Бібліятэка Янкі Сіпакова”.
Чытальная зала “Бібліятэка Янкі Сіпакова” адчыніла свае дзверы 1 чэрвеня 2012 года. Кніжны фонд налічвае звыш 5200 экзэмпляраў. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць рэдкія выданні, а таксама беларуская літаратура з аўтографамі пісьменнікаў.

Бібліятэкар Валянціна Самонава правяла экскурсію, пазнаёміла навучэнцаў з цікавымі звесткамі жыцця і творчасці пісьменніка, прадэманстравала яго асабістыя рэчы, фотаздымкі, а таксама прадставіла калекцыю кніг беларускіх аўтараў з аўтографамі.

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Самонава