Вандроўка з Уладзімірам Ягоўдзікам
У рамках Года культуры, напярэдадні 60-ці гадовага юбілею вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка, самыя маленькія чытачы Пішчалаўскай сельскай бібліятэкі адправіліся ў займальнае падарожжа па кніжках пісьменніка. Першым прыпынкам у гэтым падарожжы стала кніга «Сем цудаў Беларусі». Гартаючы яе старонкі, юныя чатачы пазнаёміліся з помнікамі прыроды, культуры і гісторыі, з вядомымі гістарычнымі асобамі роднага краю.
Наступны прыпынак быў прысвечаны навакольнаму свету нашай краіны, якім можна захапляцца бязмежна. Тут хлопчыкаў і дзяўчынак чакала сустрэча з кнігай У.Ягоўдзіка «Год-карагод», у якой сабраны лепшыя апавяданні пра прыроду Беларусі.
Ну, а на трэцім прыпынку вучні чацвертага класа Кітаева Галя (на здымку), Інашэўскі Данік, Піскуноў Максім і Шашкоў Уладзік зрабілі агляд кніг серыі «Скарбы Радзімы». Напрыканцы мерапрыемства дзяцей чакалі: загадкі, лічылкі, скарагаворкі, якія прыдумаў любімы аўтар. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапыемства - знаўцы творчасці У.Ягоўдзіка атрымалі памятныя прызы.
Бібліятэкар А.Дубашынская