Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

А музыкі граюць, граюць...

19 ліпеня ў Віцебску адбыўся абласны конкурс народнай музыкі і прыпеўкі “А музыкі граюць, граюць...” у рамках XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, на якім выступіла ўдзельніца вакальнага калектыву “Настроение” Бабініцкай сельскай бібліятэкі Марыя Бохан і  кіраўнік калектыву Таццяна Баслярова, якая была ў якасці акампаніятара.

Конкурсная праграма складалася з трох тураў:

першы тур “Прыпеўкі местачковыя”. Трэба было праспяваць 5 прыпевак на тэму: адкуль, з якога населенага пункта прыбылі, чым знакаміты, якія людзі там жывуць, чым займаюцца, пра сябе;

другі тур “Прыпеўкі сямейна-бытавыя” – 5 прыпевак на тэму кахання, сям’і, няверных хлопцаў, саперніц, пра сябровак, суседзей, гарманіста і гармонь;

трэці тур “Прыпеўкі святочныя” – 5 прыпевак на тэму традыцый і каштоўнасцей, народных святаў, гулянняў, Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Марыя годна прадставіла свой рэгіён і калектыў на абласным свяце і была ўзнагароджана дыпломам.

Загадчык Л. В. Кісялевіч

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен