Дзень беларускага пісьменства
У Бібліятэцы імя М. Горкага адбылася адукацыйная гутарка “Дзень беларускага пісьменства: адзінства слова, гісторыі і культуры”, на якой навучэнцы 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Оршы” даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, выдатных беларускіх асветнікаў Беларусі.
Сваю эрудыцыю ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць, адказваючы на пытанні віктарыны "Пытанні старажытнасці - адказы сучаснасці", а таксама ў конкурсе "Літаратурныя анаграмы". Завяршылася мерапрыемства віртуальным падарожжам у гісторыю праз слайд-прэзентацыю "Стварэнне першай кнігі".



Бібліятэкар Колабава С.В.