Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Жывое ў вяках беларускае слова

Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Пляцоўкай свята становяцца гарады, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Першае святкаванне Дня беларускага пісьменства адбылося ў Полацку ў 1994 годзе. Дзень беларускага пісьменства набыў агульнанацыянальны статус, стаў адным з найважнейшых дзяржаўных мерапрыемстваў, значнай падзеяй у культурным жыцці краіны.

З 2 па 20 верасня ў бібліятэцы імя У. Корбана праходзіць выстава-віктарына “Жывое ў вяках беларускае слова”. У фармаце папулярнай віктарыны “Свая гульня” юнакі і дзяўчаты выбіралі пытанні з розных катэгорый, каб праверыць сябе і адкрыць новыя факты аб багатай культурнай спадчыне Беларусі. Віктарына атрымалася жывой і азартнай, дала магчымасць кожнаму праявіць эрудыцыю.

Бібліятэкар Г. Вербіна

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен