Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Каб мова родная гучала!

У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы імя Н.К.Крупскай прайшло гістарычнае падарожжа “Каб мова родная гучала!”. На ім прысутнічалі вучні 4 класа ДУА “Сярэдняя школа №5 імя С.С. Пустэльнікава г. Оршы”.

Бібліятэкар Шолахава А.У. расказала вучням пра гісторыю ўзнікнення свята, калі і дзе яно праходзіла, пра Францыска Скарыну і Ефрасінню Полацкую — дзве найважнейшыя постаці ў гісторыі беларускай культуры, асветы і духоўнасці. Разам з бібліятэкарам дзеці прыгадалі якой была кніга многа вякоў назад.

Вучням было прапанава шмат цікавых заданняў. Яны актыўна ўдзелінічалі ў гульнях “Перакладчык”, “Складзі прыказку”, па чарзе называлі адно самае прыгожае, на іх думку, беларускае слова, актыўна адказывалі на пытанні віктарыны “Невядомы Скарына”.

Бібліятэкар Шолахава А.У.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен