Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Вытокі беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства - гэта нацыянальнае свята, якое з 1994 года адзначаецца штогод у першы тыдзень верасня. Напярэдадні свята, з 1 па 7 верасня, у дзіцячай бібліятэцы імя У. С. Караткевіча былі арганізаваны тэматычныя кніжныя выставы. У чытальнай зале прадстаўлена экспазіцыя «Вытокі беларускага пісьменства», а на абанеменце – «Беларускія пісьменнікі – дзецям».

У чытальнай зале юныя чытачы і іх бацькі могуць пазнаёміцца з вядомымі землякамі праз прадстаўленую літаратуру. Таксама ўвазе гасцей прапанавана відэапрэзентацыя «Вытокі беларускага пісьменства». Акрамя таго наведвальнікі могуць праявіць сябе і бліснуць ведамі ў інтэлектуальнай гульні «Беларусь. Мінулае і сучаснасць».

Кожнаму адукаванаму чалавеку неабходна ведаць гісторыю сваёй краіны, арыентавацца ў стагоддзях, падзеях і імёнах. Гэта трэба для таго, каб паважаць продкаў і несці дыханне стагоддзяў у будучыню.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен