Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Часоў былых і новых повязь

   11 верасня ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства і друку ў Бабініцкай сельскай бібліятэцы для вучняў 5-х класаў ГУА “Бабініцкая сярэдняя школа Аршанскага раёна” адбыўся гістарычны экскурс “Часоў былых і новых повязь”.

Юныя чытачы зрабілі цікавае падарожжа ў гісторыю беларускага пісьменства і друку, даведаліся шмат цікавага пра жыццё і дзейнасць вядомых беларускіх асветнікаў: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага. А пра нашага земляка, вядомага асветніка і кнігадрукара Спірыдона Собаля, навучэнцы даведаліся, прагледзеўшы пазнавальны відэаролік.  Замацаваць асноўныя паняцці па гісторыі беларускага пісьменства і друку вучням дапамагла гульня “Складзі слова”. Пасля гэтага дзецям было прапанавана ўявіць сябе друкарамі. Юныя эрудыты змаглі пабыць у ролі такіх спецыялістаў, як карэктар і перакладчык. Але больш за ўсё дзецям спадабалася пісаць гусінымі пёрамі. Кожны змог адчуць сябе ў ролі сярэднявечнага перапісчыка. Па заканчэнні мерапрыемства навучэнцы змаглі азнаёміцца з кніжнай выставай “Наш гонар – асветнікі Беларусі”.

Бібліятэкар В.М. Сакалоўская

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен