Душа Пішчалава – жаночае імя
Напярэдадні Дня пажылога чалавека і да Году беларускай жанчыны бібіліятэкар Пішчалаўскай сельскай бібліятэкі падрыхтавала падарунак сваім чытачкам элегантнага ўзросту - фота-выставу “Душа Пішчалава – жаночае імя”.
На фота-выставе здымкі самых актыўных чытачак нашай бібліятэкі, якія зроблены падчас мерапрыемстваў. Кожнай з гэтых жанчын ганарацца нашы аднавяскоўцы. У кожнай за плячыма гады працы на карысць нашай Радзімы. Усе яны добрыя і ласкавыя маці, сапраўныя гаспадыні. Кожная з іх прыклад для маладых жанчын нашай вёскі Пішчалава.


Бібліятэкар А.Дубашынская