На гэтай казачнай зямлі
У дзіцячай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай адбылася гадзіна паэта-юбіляра, якая была прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.
Гасцямі бібліятэкі сталі вучні 3«А» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Оршы». Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Ніла Гілевича. Яны даведаліся, што будучы паэт нарадзіўся ў вёсцы Слабада на Лагойшчыне, што пры нараджэнні яму далі незвычайнае імя Нінэл, а ў яго сям'і расло восем дзяцей.



Асабліва зацікавіў дзяцей расказ бібліятэкара Новікавай О.Ў. пра тое, што свой першы верш «Яблынька» Ніл Гілевіч напісаў у15 гадоў. Падчас мерапрыемства вучні прачыталі па чарзе верш Ніла Гілевіча «Сябры ў паходзе». Твор вельмі іх развесяліў - верш забаўны і жартоўны, таму ўсе смяяліся і атрымлівалі задавальненне ад чытання.



Пасля мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі Ніла Гілевіча, якія адрасаваны дзецям малодшага школьнага ўзросту - “Калі рана ўстанеш” і «В гостях у лета».



Вучні з цікавасцю разглядалі кнігі, гарталі іх старонкі, знаёміліся з ілюстрацыямі. Сустрэча пакінула ў дзяцей самыя лепшыя ўражанні.


Бібліятэкар Новікава В.У.