Кніжны тыдзень у Бабініцкай бібліятэцы
Дзіцячая літаратура – гэта цэлы сусвет дабра і святла, лепшую часціну якога бібліятэкары пастараліся паказаць на Тыдні дзіцячай кнігі, які штогод праводзіцца ў Бабініцкай сельскай бібліятэцы. Цудоўнае свята працягвалася амаль цэлы тыдзень. У гэтыя веснавыя дні дзецям прадставілася магчымасць паўдзельнічаць у літаратурных конкурсах, віктарынах. Бібліятэкары пастараліся прыдумаць для чытачоў нешта незвычайнае і цікавае.
У дні Тыдня дзіцячай кнігі прайшлі розныя мерапрыемствы: літаратурная віктарына і лялечны спектакль «Добры свет чароўных казак», часопісны кактэйль «Адчыняем багацце часопіснага царства», гульня-знаёмства «Пернатые обитатели Земли», пазнавальная віктарына «Полезные привычки», тэматычная кніжная выстава-агляд «Цудоўны свет беларускіх кніг».

1 красавіка ў бібліятэцы прайшла пазнавальная віктарына «Полезные привычки» пад дэвізам «Что полезно для здоровья, то и буду выбирать!». Размова пра здароўе пачалася з пытанняў: чаму патрэбна прытрымлівацца рэжыма дня? што такое «гігіена»? чым адрозніваецца «карысная» і «шкодная» ежа? Адказы на ўсе гэтыя пытанні знайшліся ў вядучых мерапрыемства - бібліятэкараў Цягловай А. і Манвелян І. Маленькія чытачы, вучні 3 і 4 класаў Бабініцкай школы, сталі ўдзельнікамі театралізаванага прадстаўлення, на якім сустрэліся з лялечным Бурацінам. Ад яго маленькія чытачы даведаліся пра вітаміны.

Для тых, хто хоча заўседы быць у курсе апошніх падзей і любіць усе новае і цікавае, 2 красавіка прайшоў часопісны кактэйль «Адчынем багацце часопіснага царства». У чытальнай зале нашай бібліятэкі дзеці і падлеткі маюць магчымасць пачытаць навукова-папулярныя, пазнавальныя, забаўляльныя часопісы, а таксама газеты “Зорька” і “Знамя юности”. Як не згубіцца ў выбары перыядычнага выдання і знайсці тое, што адпавядае густу і ўзросту юнага чытача? Адказам на гэта пытання стала падарожжа ў свет газет і часопісаў. Дзеці пазнаеміліся з дзіцячымі перыядычнымі выданнямі «Рюкзачок», «Незнайка», «Вяселка», “Юный спасатель” і іншымі. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага з гісторыі ўзнікнення газет і часопісаў. Напрыклад, калі і дзе з'явіліся першыя газеты і часопісы, дзе друкавалі “смачную” газету, а дзе такую, якая выкарыстоўвалася як насоўка.

3 красавіка адбылася гульня-знаёмства "Пернатые обитатели Земли", прысвечаная Міжнароднаму дню птушак. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў. Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях і цікавых віктарынах. З дапамогай відэа-прэзентацыі "Угадай птицу по рисунку" дзеці пазнаёміліся з птушкамі, якія жывуць у нашым рэгіёне. У віктарыне "Всё о птицах" дзеці паказалі добрае веданне жыцця птушак. Займальна прайшоў конкурс "Живые синонимы", у якім трэба было ўспомніць назвы птушак. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні гульні "Чудо-птицы", з якой яны даведаліся аб розных відах птушак. А ў конкурсе "Барометры природы" ім трэба было адказаць на пытанні, як паводзіны птушак прадказваюць надвор'е. Наша мерапрыемства скончылася напамінам "Правил друзей природы". Не ўсе ўдзельнікі змаглі адказаць на пытанні, але прачытаўшы кнігі з выставы "Птушкі - нашы сябры" яны змаглі пашырыць свае веды.

5 красавіка для вучняў пачатковых класаў прайшла літаратурная віктарына “Добры свет чароўных казак”, якая складалася з наступных конкурсаў: “Из какой сказки слова?”, “Дальше-дальше”, “Сказочные телеграммы”, “Волшебный сундучок”, “Сказочная математика”, з задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе “Умелые ручки”. Падарункам для ўсіх удзельнікаў мерапрымства стаў лялечны музычны спектакль “Репка”, падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі.
У чытальнай зале бібліятэкі была аформлена кніжная выстава «Цудоўны свет беларускіх кніг», на якой была прадстаўлена дзіцячая літаратура беларускіх пісьменнікаў.
Тыдзень дзіцячай кнігі скончыўся, але не будзем сумаваць, таму што ў наступным годзе ён зноў завітае і падорыць нам чароўны незабываемы час зносін з кнігай. А пакуль давайце проста чытаць і любіць кнігу!
Цяглова А. М.