Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Да 130-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

byadulya22 красавіка ў бібліятэцы імя М. Горкага адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння З. Бядулі. Галоўнымі гасцямі гэтага мерапрыемства сталі вучні і настаўнікі СШ № 9. У пачатку мерапрыемства адбылося знаёмства з жыццём і творчасцю знакамітага беларускага пісьменніка. Дзеці паглядзелі невялікі дакументальны фільм, пазнаёміліся з кніжнай выставай, а далей усіх захапіла сапраўдная казка. Супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавалі для дзяцей пастаноўку тэатра-батлейкі «Скарбы Хохліка», па матывах  казкі З. Бядулі «Скарб».

Перад гледачамі пачалося цудоўнае  казачнае дзеянне. Загучалі  прыгожыя птушыныя  спевы, на сцэне тэатра з’явіліся хлопчык Саўка, апрануты ў вышыванаю беларускую кашулю, і яго дзядуля. Яны вырашылі крыху адпачнуць на прыгожай квітнеючай палянцы і падслухалі, што не так усё добра і ціха ў лесе, што паміж птушак, звяроў і іншай жыўнасці ідзе размова пра нейкага Хохліка, які куе шмат золата і потым хавае недзе ў лесе. Прапанову вызначыў дзяцел – знайсці скарбы Хохліка. Падняўся шум, гам, усе зверы рынуліся шукаць таямнічае золата. Саўка таксама вырашае пайсці паглядзець на гэты цуд…

byadulya 1

byadulya 2

Тэатралізаваная казка складалася з трох частак. Кожная частка была размежавана невялікімі віктарынамі. Дзеці адказвалі на пытанні бібліятэкара і з цікавасцю чакалі працяга. У канцы казкі галоўны герой Саўка, а таксама і ўсе дзеці, атрымалі ад Хохліка добрую параду: “Сапраўдны  скарб трэба шукаць у навуцы, якая ёсць ў кнігах!”

byadulya 3

byadulya 4

byadulya 5

Пастаноўка атрымалася незвычайнай. Прыгожыя лялькі, яркія дэкарацыі, захапляльнае музычнае  суправаджэнне, элементы нечаканасці – усё разам дазволіла дзецям дакрануцца да сапраўднага цуда – прыгожай беларускай казкі, якую прыдумаў вядомы беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля.

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен