Да 140-годдзя Цёткі
16 ліпеня ў Запольскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына «Кветка беларускай паэзіі», прысвечаная 140-й гадавіне з дня нараджэння Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цеткі). Пачалося мерапрыемства з расказа бібліятэкара І.Крышкевіч пра жыццевы і творчы шлях вядомай беларускай паэткі. Затым чытачы бібліятэкі - прыхільнікі творчасці Цеткі, прачыталі вершы і ўрыўкі з апавяданняў.
