Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Імя Янкі Сіпакова

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova0123 верасня ў в.Зубрэвічы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды прысваення Зубрэвічскай сельскай бібліятэцы імя нашага знакамітага земляка Янкі  Сіпакова. У гэты дзень у бібліятэцы сабралася шмат гасцей: жыхароў вескі, вучняў, родных і суседзяў пісьменніка.

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova3

Вялікі майстар  слова Янка Сіпакоў нарадзіўся 15 студзеня 1936 года ў весцы Зубрэвічы Аршанскага раёна. Яшчэ ў школьныя гады ён пачаў пісаць вершы, якія прысвячаў сваім настаўнікам і сябрам. Пасля заканчэння школы год працаваў у Шклоўскай раённай газеце літсупрацоўнікам, а потым паступіў на журналісцкае аддзяленне ў БДУ, пасля заканчэння якога працаваў у часопісах: “Вожык”, “Маладосць”,“Беларусь”. У 1960 годдзе свет убачыў першы паэтычны зборнік “Сонечны дождж” Янкі Сіпакова, які паказаў, што ў беларускую літаратуру прыйшоў таленавіты мастак слова.

Вынікам працяглай і руплівай працы на гістарычную тэму стаў паэтычны твор  “Веча славянскіх балад” – сведчанне высокага ўзроўню не толькі майстэрства мастака, а і ўсёй беларускай паэзіі. Менавіта за гэты цудоўны твор Іван Данілавіч быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.

Твор ”Крыло цішыні” прынёс Я.Сіпакову найбольшую вядомасць як празаіку. Гэта кніга пра яго дзяцінства, пра цяжкія  пасляваенныя гады аднавяскоўцаў, пра душэўныя нітачкі, якія ўсё жыццё звязвалі яго з роднай вёскай. Па аповесці быў пастаўлены тэлеспектакль. На Усесаюзным фестывалі тэлевізійных спектакляў атрымаў галоўны прыз, а пазней быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР.

Сёння творы Івана Данілавіча вывучаюць у школах і інстытутах, па іх пішуць навуковыя даследванні, яны перакладзены на англійскую, польскую, балгарскую мовы, іх чытаюць ва ўсіх рэспубліках былога Савецкага Саюза.

Янка Сіпакоў  працаваў  усё жыццё. На малой радзіме ён быў частым госцем. Любыя сэрцу мясціны дапамагалі пісьменніку  па-сапраўднаму адпачываць і натхнялі на новыя творы. Пісьменнік праз усё жыццё пранёс пачуццё ўдзячнасці да дарагіх сэрцу Зубрэвічаў.  “Толькі вёска навучыла мяне паважаць і адносіцца да жывога, як да крэўнага: і да травы, і да птушкі, і да дрэва” – гаварыў пісьменнік.

Госці свята, якія асабіста былі знаёмыя з пісьменнікам, успаміналі, што гэта быў неверагодна сціплы і добразычлівы чалавек. Уражанне душэўнай адкрытасці, даверу, сумленнасці паэта не пакідае  ўсіх, хто чытае радкі твораў Янкі Сіпакова.  

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova4

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova15

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova8

Многа цёплых слоў пра свайго любімага дзядзьку прагучала ад роднай пляменніцы Івана Данілавіча Шачанок Тамары Анатольеўны.

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova13

Пра тое, што аднавяскоўцы вельмі ганарацца сваім вядомым земляком, расказала ў сваім выступленні старэйшына вескі Зубрэвічы  Кавалёва Любоў Васільеўна.

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova11

У наш час інфармацыйных тэхналогій вельмі важна, каб дзеці своечасова пазнаёміліся з сапраўдным, прыгожым літаратурным словам. Менавіта пра гэта гаварыла ў сваім выступленні настаўніца малодшых класаў  Зубрэвічскай дзіцячы сад - сярэдняй школы Станавая Наталля Пятроўна.

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova14

Наведваць часцей бібліятэку, бліжэй знаёміцца з творамі знакамітага земляка і, наогул, больш чытаць, запрасіла гасцей бібліятэкар Картузова Людміла Аляксандраўна.

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova7

Вучні 6 класа Зубрэвічскай дзіцячы сад - сярэдняй школы Ілья Дзерван і Яна Чобат прачыталі верш У. Караткевіча “Усе шляхі прыводзяць не да Рыма…”

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova10

Верш Я. Сіпакова “Адгукніся” прачытаў вучань 8 класа Зубрэвічскай дзіцячы сад - сярэдняй школы Віталь Кекер.

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova5

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova12Вядомыя беларускія песні, якія сталі прыемным падарункам для ўсіх гасцей бібліятэкі, прагучалі ў выкананні супрацоўніка Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна Віктара Ганчарэнкі.

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova16

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova1

Zubrevichskaya selskaya biblioteka im.YA.Sipakova2

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен