Пра родны край - з любоўю
27 кастрычніка ў Крапівенскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень краязнаўчай кнігі "Пра родны край - з любоўю". На гэтае мерапрыемства, прымеркаванае да Года культуры, былі запрошаны вучні 6 класа Крапівенскай сельскай школы. Вядучая мерапрыемства – бібліятэкар І.Л.Пучкова прапанавала чытачам разам перагарнуць старонкі кнігі-энцыклапедыі "Беларусь".

Першая старонка гэтай кнігі была прысвечана прыродзе роднага краю. Гістарычная старонка расказвала ўдзельнікам мерапрыемства пра Вялікую Аршанскую бітву, якая адбылася на рацэ Крапівенка ў 1514 годзе, пра Вялікую Айчынную вайну, а таксама пра людзей, якімі ганарыцца веска, чые прозвішчы ўвекавечаны ў кнізе "Памяць". Наступная старонка мела назву "Архітэктура і помнікі". Старонка расказвала пра гісторыю храмаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі вескі, пра музей пры Аляксандра-Неўскім храме, пра помнік у гонар загінуўшых воінаў, які знаходзіцца каля школы.

Наступная старонка была прысвечана народнай творчасці. Вучні пазнаёміліся з легендамі і паданнямі, якія звязаны з вескай Крапіўна. Вучням была прапанавана невялікая віктарына, а далей адбылося знаёмства з рукапіснымі кнігамі: "Летапіс вескі Крапіўна", "Скарбы з куфара", "Куклы-абярэгі", "Гісторыя храма Аляксандра Неўскага".

На мерапрыемстве прысутнічалі госці, якія на сваім уласным прыкладзе праз усе жыццё пранеслі любоў і павагу да роднага краю. Гэта: дырэктар СДК Макарэвіч А.А., былая настаўніца Шалуха Я.Ф., матушка Церахава С.П.