Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

9 снежня - 125 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча

bagdanovich 0Максім Багдановіч - з'ява ў беларускай літаратуры фенаменальная. Паэт, перакладчык, публiцыст, лiтаратурны крытык, даследчык мовы, чалавек, які значна апярэдзiў свой час. Ён пражыў нядоўгае жыццё, але за гэты час паспеў зрабіць для беларускай літаратуры так многа, як ніхто іншы. Ён пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну.

У дзень нараджэння Максіма Багдановіча ў бібліятэцы імя Я.Коласа адбылася святочная літаратурна-музычная гасцёўня “І слова гучала, чароўнае слова…”

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 6-га “Б” класа сярэдняй школы  №21 разам з класным кіраўніком Аніковіч Ларысай Рыгораўнай.

bagdanovich 6

Пра значны ўклад Максіма Багдановіча ў беларускую літатратуру расказалі вядучыя мерапрыемства Т.С.Жураўская і І.П.Міхневіч.

Фатаграфіі з сямейнага альбома Багдановічаў дэмастраваліся падчас паказу слайд-прэзентацыі.

bagdanovich 2

bagdanovich 1

У выкананні  Маскіменкі Арцема, Валодзькінай Яны прагучалі цудоўныя вершы: “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка венера”.

bagdanovich 7

Прыгожыя беларускія песні “Беларусь мая”, “Беларусачка”, “Родны горад” прагучалі ў выкананні вучняў 6-га “Б” класа сярэдняй школы  №21.

bagdanovich 9

Песні на словы Максіма Багдановіча выканаў Віктар Ганчарэнка.

bagdanovich 10

bagdanovich 4

bagdanovich 5

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен