Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Прыгажосць адвечнай песні кахання

bogdanovichq 0125-годдзю з дня нараджэння аднаго з найвыдатнейшых беларускіх паэтаў – Максіма Багдановіча была прысвечана літаратурна-музычная вечарына “Прыгажосць адвечнай песні кахання”, якая адбылася ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы.

     Зорка Максіма Багдановіча ўзышла 9 снежня 1891 года. Гэта зорка свеціць нам і да гэтага часу. Нялегкім быў шлях Максіма Багдановіча. Народжаны ў Мінску, асірацелы ў Гродне, вывезены пяцігадовым з Беларусі  ў Ніжні Ноўгарад, затым у Яраслаўль, на доўгія гады будучы паэт  быў адарваны ад роднай зямлі, ад матчынай мовы і бабуліных казак. Але ён вырашыў авалодаць роднай мовай сваіх продкаў і авалодаць ёй так, каб пісаць на ёй  прыгожыя вершы.

З таго часу,  як у газеце  «Наша ніва» з'явіўся першы твор Максіма Багдановіча   — лірычнае апавяданне «Музыка», —  яго імя пачало набываць папулярнасць, а сёння яго творчасць -  частка залатога фонду беларускай паэзіі. Усё сваё жыццё Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неат’емнай часткай сусветнай літаратуры і ён не памыліўся.  Кніга «з друкарні пана Марціна Кухты» — адзіны прыжыццёвы зборнік паэта «Вянок» -   прыклад таму.

Яго “Пагоню”,  “Слуцкіх ткачых”, “Санет”, “Зорка  Венера ўзышла над зямлёю…”, “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…” нельга не ведаць.Таму ўдзельнікі мерапрыемства з задавальненнем чыталі вершы паэта пра любоў да Радзімы, свайго народа, роднай зямлі, жанчыны.  Яны прагучалі ў выкананні ўдзельнікаў клуба беларускай паэзіі “Купалінка” Марыі Тарасавай, Галіны Каралевай, Любові Сцепаненкі, вучняў сярэдняй школы Дыяны Гаціцкай, Веранікі Радкевіч, Карыны Кухарэнкі, Марыі Лугаўцовай. На працягу мерапрыемства гучалі запісы музычных твораў на словы Максіма Багдановіча. Выкарастаны шматлікія відэаматэрыялы. Песні на словы Максіма Багдановіча “Па-над белым пухам вішняў…”, “Ізноў пабачыў я сялібы…” прагучалі ў выкананні Надзеі Бусел, супрацоўнікаў Зубаўскага СДК  Сяргея Есучэні і Вольгі Сафрановіч. Удзельнікі мерапрыемства зрабілі завочную вандроўку ў “Максімаў сад”, да Максімавай крыніцы,  што ў Ракуцёўшчыне. Прагучалі і вершы-прысвячэнні беларускіх паэтаў Максіму Багдановічу.

За кароткае жыццё – Багдановічу было наканавана толькі 25 год -   ён паспеў зрабіць шмат. Дасягнуць такой вяршыні, як Максім Багдановіч,  цяжка, але ў яго мы павінны вучыцца нястомнаму імкненню да жыцця і светлай веры ў будучыню.                    Т.Р. Дзегцярова

  • bogdanovichq-1
  • bogdanovichq-2
  • bogdanovichq-3
  • bogdanovichq-4
  • bogdanovichq-5
  • bogdanovichq-6
  • bogdanovichq-7
  • bogdanovichq-8
  • bogdanovichq-9

 

 

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен