Дзіўная зорка Максіма Багдановіча
Літаратурная гадзіна “Дзіўная зорка Максіма Багдановіча”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, была праведзена бібліятэкарам бібліятэкі імя У.Корбана Г.С.Канашэвіч у сярэдняй школе № 19.
На мерапрыемстве гучалі вершы Максіма Багдановіча і вядомы раманс “Зорка Венера”, напісаны на яго радкі. Вучні даведаліся пра дзяцінства і юнацтва паэта, яго сям’ю, сяброў і каханне, пра апошнія гады жыцця. Ганна Канашэвіч расказала вучням пра тое, што вобраз паэта ўвасоблены ў паэмах і шматлікіх вершах, жывапісных палотнах, скульптурах, кінастужках. Памяць Максіма Багдановіча ўшанавана ў назвах вуліц, мемарыяльных дошках, помніках, музеях. І няхай пройдуць гады і дзесяцігоддзі, зменяцца новыя пакаленні, але вечна, нязгасна і неўміруча будзе гарэць на небе зорка Максіма Багдановіча.