Шляхамі паэтаў
У кожнага народа ёсць паэты веліч і значэнне якіх, узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, гэта Янка Купала і Якуб Колас. У 2017 годзе спаўняецца 135 год з дня нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова - народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа. Супрацоўнікі бібліятэкі імя У.Корбана вырашылі прысвяціць гэтай падзеі літаратурнае падарожжа “Шляхамі паэтаў”, якое адбылося 21 сакавіка.
Гэтае мерапрыемства падрыхтавалі: загадчыца бібліятэкай І.Б.Дзярабіна, бібліятэкары Г.С.Канашэвіч, Г.А.Караткова, В.В.Рыпінская, Л.А.Шлыкава.

У літаратурным падарожжы прынялі ўдзел вучні 7 “А” класа СШ№19 (класны кіраўнік К.Г.Сяменава). Разам з вучнямі бібліятэкары гарталі старонкі жыцця і мастацкай біяграфіі нашых песняроў, чыталі вершы, слухалі музыку.



У Якуба Коласа і Янкі Купалы было шмат агульнага: яны нарадзіліся ў адным годзе, амаль адначасова выступілі ў літаратуры, добра ведалі адзін аднага і сябравалі. Заўсёды ў нашай памяці будуць жыць гэтыя выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.
І.Б.Дзярабіна