Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Зямлі вялікай галасы

KolasУ 2017 годзе Беларусь адзначае 135-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, паказалі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова. 6 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы імя У. С. Караткевіча адбыліся паэтычныя чытанні “Зямлі вялікай галасы”, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння знакамітых пісьменнікаў Беларусі.

Мерапрыемства прайшло ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Удзельнікамі сталі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 3” і ДУА “Сярэдняя школа № 16”. Школьнікі чыталі вершы  Я.Купалы і Я.Коласа, слухалі песні на словы паэтаў. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі вучняў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменнікаў, падрыхтавалі кніжную выставу  “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел настаўнікі і вучні музычнага аддзялення ДШМ № 1.

Kolas1

Kolas2

Kolas5Эфектыўнасць такіх мерапрыемстваў заключаецца ў тым, што яны спрыяюць папулярызацыі лепшай класічнай і высокаякаснай сучаснай літаратуры, маральна-эстэтычнаму выхаванню чытачоў, фарміраванню чытацкіх густаў, асэнсаванню ролі класікаў беларускай літаратуры ў гісторыі нашай краіны.

 Бібліятэкар Кошыкава В.П.

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен