Купала заўседы ў сэрцы маім
Свята паэзіі ў Ляўках “Купала заўседы ў сэрцы маім”, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы, адбылося 2 ліпеня 2017 года на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі” Аршанскага раёна (в.Ляўкі, Аршанскі раён)
Вяселымі прывітальнымі спевамі і танцамі ганаровых гасцей свята: дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў, вядомых пісьменнікаў з Мінска, Віцебска і Оршы сустракалі ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Ві-за-ві” і ўдзельнікі народнага ансамбля народнай музыкі “Крынічанька”.
Госці з пашанай прынялі ад арганізатараў каравай і з задавальненнем акунуліся ў атмасферу цудоўнага свята.
Мясцовая гасціннасць - адна з лепшых традыцый на Аршаншчыне, якая дазваляе захоўваць самабытнасць народа. Таму першымі духмяныя нацыянальныя стравы і прысмакі гасцям прэзентавалі народныя калектывы, якія працуюць на базе сельскіх дамоў культуры.
Адбылася і дэгустацыя прадукцыі вядучых прадпрыемстваў Аршаншчыны.
Прыгожыя дзяўчынкі - ўдзельніцы ансамбля “Весялушкі” і народны ансамбль народнай музыкі “Крынічанька” захапілі гасцей паказам беларускіх народных абрадаў “Купалле” і “Калясо”.
На суседняй пляцоўцы ўмелыя аршанскія майстры прапанавалі свае вырабы. Тут адбываўся кірмаш і майстар-класы майстроў.

Зазірнуць у мінулае гасцям свята паэзіі дапамаглі ўдзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі “Ліберум вольдус” ДК г.п. Балбасава, якія паказалі майстэрства бою на мячах і сярэдневяковыя танцы.

Тэатралізаваную пастаноўку “Прымакі” гасцям прадставілі ўдзельнікі народнага тэатра ГЦК “Перамога” (кіраўнік Васіль Мігаль). П'еса «Прымакі» створана ў жанры народнага анекдота і камедыі. Твор адрознівае бліскучы гумар, выразнасць і сакавітасць мовы, а спектакль «Прымакі» займае годнае месца ў сучаснай Купаліяне.

Заўсёды, ва ўсе часы, ва ўcix краінах свету славілі кнiгy. Kнiгa - гэта лекі для душы чалавечай, крыніца мудрасці i крыніца ведаў. Усё лепшае, што дайшло да нас праз стагоддзі, у тым ліку i багатую літаратурную спадчыну Беларусі, мы павінны захаваць, каб традыцыі i дасягненні не былі страчаны i працягвалі служыць будучым пакаленням.
На святочна аформленай пляцоўцы Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы праходзілі: тэматычныя кніжныя выставы “Старажытны, юбілейны горад мой”, “Песняры зямлі пад белымі крыламі”, “Купала заўседы ў сэрцы маім”; акцыя “Купалаўскі радок чаруе”, прэзентацыя бібліятэчных «народных» клубаў: “Жаночыя сакрэты”, “Пралеска”, “Надзея”, прэзентацыя літаратурнага клуба “Натхненне” ДК г.Барань.

На галоўнай сцэне адбыўся святочны канцэрт дзяржаўнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”, які вызваў ва ўсіх прысутных самыя лепшыя ўраджанні, захапіў цудоўнай музыкай і спевамі.


Вядомыя майстры слова – беларускія пісьменнікі, якія завіталі на свята з Мінска, Віцебска і Оршы да помніка Янку Купале, ўсклалі кветкі. Яны з захапленнем чыталі свае вершы, спявалі. Старшыня Віцебскага аддзялення Грамадскага аб’яднання “Союз пісьменнікаў Беларусі” Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка супрацоўнікам музея ў Ляўках падарыла новы зборнік віцебскіх аўтараў, работа над якім вялася 7 год. Зборнік уключае творы 110 пісьменнікаў Віцебшчыны.


Арганізатары свята ўдзячны ўсім, хто завітаў у Ляўкі на свята паэзіі «Купала заўсёды ў сэрцы маім», прысвечанае 135-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Янкі Купалы і спадзяюцца на новыя, цікавыя сустрэчы!
Не зарастае сцежка да Купалаўскіх мясцін. Зблізку і здалёку ідуць і едуць сюды людзі, каб пакланіцца памяці сыну беларускага народу. Мы спадзяёмся, што кожны з удзельнікаў свята паэзіі атрымаў асалоду ад вершаванага слова і спадзяемся на новыя, цікавыя сустрэчы ў в.Ляўкі.
Н.Янкоўская