Прыйдзі, пясняр, к нам на Купалле
6 ліпеня ў Запольскай сельскай бібліятэцы сумесна з сельскім клубам прайшло літаратурна-фальклорнае свята “Прыйдзі, пясняр, к нам на Купалле”.
Канцэртная праграма надала атмасферу сапраўднага свята: тэатралізаваныя пастаноўкі, народныя песні, карагоды каля святочнага вогнішча. Жадаючыя прянялі ўдзел у адным з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы - пошукі “папараць-кветкі”. Усё гэта стварыла адчуванне даўніны, нагадала аб міфічных традыцыях продкаў.




Бібліятэкар Крышкевіч І. У.