І зноў пра роднае …
У дзіцячай бібліятэцы імя Н.Крупскай адбылася творчая сустрэча з аршанскай паэтэсай, членам літаратурнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы” І.В. Еўланавай. На сустрэчу з Ірынай Віктараўнай бібліятэкары запрасілі вучняў 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Оршы”. Творчая сустрэча з Еўланавай І.В. адбылася ў бібліятэцы ўпершыню. Яна выклікала вялікую зацікаўленнасць у дзяцей і пакінула вельмі прыемныя, пазітыўныя эмоцыі і ўражанні.
Ірына Віктараўна пачала мерапрыемства размовай пра тое, як важна адчуваць сябе беларусам, ведаць сваю родную мову, сваю гісторыю, сваю культуру. Яна паказала і падрабязна расказала дзецям з якіх кампанентаў складаецца традыцыйны беларускі жаночы касцюм, якім чынам упрыгожвалі святочнае нацыянальнае адзенне. Ірына Віктараўна – ўдзельніца народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Крынічанька” Палаца культуры горада Барань. Яна цудоўна спявае беларускія народныя песні. Дзеці з вялікім задавальненнем паслухалі ў яе выкананні беларускія абрадавыя песні.


Ірына Віктараўна піша вершы і для дзяцей, і для дарослых. Маленькім чытачам спадабаліся яе цікавыя сур’езныя і жартоўныя вершы на роднай мове: “Зярняткі беларускай мовы”, “Добра ў бабулі”, “Хто любіць малако”, “Парады Хатнічка”, яны дружна адгадвалі вяселыя загадкі, прымалі актыўны ўдзел у гульні-размінцы “Пацягушачка”.
Ірына Віктараўна – цікавы субяседнік, яна ўмела ўцягвала дзяцей у гутарку, ахвотна адказвала на пытанні пра свой жыццевы і творчы шлях.



Вучні 4 класа Шынкевіч Яна, Крапівін Паша, Кавалева Даша для гэтай сустрэчы падрыхтавалі і натхненна прачыталі вершы К.Буйло “Люблю наш край”, Н.Верас “Гэта ўсе мая Беларусь” і М.Пазнякова “Заўжды вярнуся”.


Загадчыца дзіцячай бібліятэкай імя Н.Крупскай Ж.А. Палітава