Паклон ад нас прыміце, песняры!
У бібліятэцы імя Я.Коласа адбылася літаратурная кампазіцыя “Паклон ад нас прыміце, песняры!”, прысвечаная 135-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 3-4 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Оршы”. Рабяты з задавальненнем слухалі цікавыя расказы бібліятэкара Міхневіч І.П. і заг. бібліятэкай Бабровай Т.У. аб жыцці і творчасці знакамітых беларускіх песняроў. Вучні актыўна чыталі вершы, разгадвалі загадкі.
Ганаровым госцем літаратурнага свята была вядомая аршанская паэтка Ірына Віктараўна Яўланава, якая прачытала шмат сваіх вершаў і жартаў для дзяцей, а таксама вершы пісьменнікаў-юбіляраў. Ірына Віктараўна выканала некалькі народных песень, і вучні з задавальненнем падпявалі ёй.



На парацягу ўсяго мерапрыемства гучалі песні на вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа: “Спадчына”, “Малітва”, “Мой родны кут” і іншыя.

Мерапрыемства прайшло ў вельмі цёплай атмасферы. Вучні і іх настаўнікі выказалі надзею на новыя цікавыя сустрэчы.
Бібліятэкар Міхневіч І.П.