Праўдзівы Майстра, чысты, як сляза...
Напярэдадні дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, ў дзіцячай бібліятэцы імя У.С.Караткевіча адбылася літаратурная гадзіна “Праўдзівы Майстра, чысты як сляза”. Вучні 3 і 4 класаў УА «Гімназія № 2 г. Оршы» пазнаёмілісь з жыццём і творчасцю знакамітага земляка, яго захапленнямі. Успомнілі, якія месцы ў Оршы звязаны з імем Уладзіміра Караткевіча. Напрыканцы мерапрыемства разам перачыталі і прааналізавалі казку “Кацёл з каменьчыкамі”.
25 лістапада супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У.Караткевіча прымалі вучняў 6 і 7 класаў УА «Сярэдняя школа № 21 г.Оршы». Увазе прысутных была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя “Сцежкамі Уладзіміра Караткевіча”. Загадчыца бібліятэкі Н.Савіцкая расказала аб цікавых фактах з жыцця пісьменніка, аб яго ўкладзе ў нацыянальную літаратуру. На працягу мерапрыемства гучалі вершы славутага земляка.

26 лістапада супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі прынялі ўдзел у літаратурных чынаннях каля помніка У.С.Караткевіча “І не знікаць паэтам вечна”, якія кожны год праходзяць у дзень нараджэння песняра беларускага слова.


Н.Савіцкая