Паэт народны – паэт сапраўдны
Імя Янкі Сіпакова - выдатнага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, уражэнца Аршанскай зямлі добра ведаюць у Беларусі. Да дня нараджэння вядомага аршанца-зямляка супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна падрыхтавалі і правялі літаратурную гадзіну "Паэт народны – паэт сапраўдны."
На гэтае мерапрыемства былі запрошаны вучні 10 класа УА “Гімназія № 1”. Для іх была праведзена экскурсія па бібліятэцы і па чытальнай зале “Бібліятэка імя Я.Сіпакова”. Вучні пазнаёміліся з творамі Івана Данілавіча і з кнігамі з хатняй бібліятэкі пісьменніка, якія ён падараваў сваёй роднай аршаншчыне.


Бібліятэкар А.Баравік