Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Масленіца ідзе - бліны ды мёд нясе

0 maslenitsa zasekliМасленіца — гэта найстаражытнейшае народнае свята, якое немагчыма ўявіць без песень, гулянняў, вясёлых провадаў зімы і вітання вясны. Вось і дачакаліся жыхары вёсачкі “Роскі Сялец” вясёлай Масленкі з блінамі, мёдам і гарачай гарбатай. 18 лютага на пляцоўцы каля выбарчага ўчастка для галасавання №102, адбылося вясёлае свята  “Масленіца ідзе - бліны ды мёд нясе”. Арганізавалі гэтае мерапрыемства супрацоўнікі ДУА “Роска Сялецкая сярэдняя школа”  і бібліятэкар Засеклянскай сельскай бібліятэкі.

Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся шмат цікавага пра гісторыю Масленіцы, пра асаблівасці святкавання кожнага дня масленічнага тыдня, прымалі актыўны ўдзел у займальных конкурсах і з задавальненнем адгадвалі разнастайныя загадкі.

1 maslenitsa zasekli

Зіма, Вясна і Масленіца (ролю якіх выконвалі: Кулік Святлана Аляксееўна, Дзерваед Вольга Алегаўна і Масаловіч Аксана Мікалаеўна) разам з прысутнымі вадзілі карагоды, спявалі песні, удзельнічалі ў спаборніцтвах: “Саначныя гонкі”, “Каробачка”, “Ручаёк”, “Бег у мяшках”. Прапанавалі народныя гульні: “Бліны - бліночкі”, “Пацяг”  і іншыя.

2 maslenitsa zasekli

3 maslenitsa zasekli

6 maslenitsa zasekli

7 maslenitsa zasekli

Масленіца запрасіла ўсіх гасцей пачаставацца блінамі з мёдам і гарачай духмянай гарбатай. 

5 maslenitsa zasekli

8 maslenitsa zasekli

Кульмінацыяй свята стала спальванне чучала Масленіцы, якое сімвалізуе адыход халадоў, пазбаўлення ўсяго старога і кепскага, усіх хвароб, а таксама хуткае наступленне вясны.

9 maslenitsa zasekli

4 maslenitsa zasekli

 Бібліятэкар А.М.Масаловіч

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен